sfw
nsfw

Результаты поиска по запросу "мао мао"

Са сьвятам!

Але ёсьць нюанс:
3 niпеня
ВЫЗВАЛЕННЕ МЕНСКА 3 МАСКОУСКАЙ АКУПАЦЫ1,3 ліпеня,Мая Беларусь,разная политота,Гісторыя Беларусі,парад,Беларусь,страны
Пагаворым пра асаблівасьці 3 ліпеня ў гісторыі Беларусі. А таксама аб сёньняшнім блядзкам цырку, што адбываецца ў краіне.

У гісторыі Менску 3 ліпеня - гэта якаясьці зачараваная на вайсковыя падзеі дата:

1655 — маскоўскія войскі ўзялі Менск падчас вайны 1654–1667 гг. Горад быў спустошаны.
1660 — войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі ад маскоўскага войска горад Менск і тэрыторыю да ракі Бярэзіны.
1944 — вызваленьне Менску Чырвонай Арміяй ад нацысцкай акупацыі.
Апошняя дата пры Лукашэнкі стала сьвяткавацца як Дзень Незалежнасьці краіны. Абрана была па рэзультатам рэфэрэндуму 1996-года, які адзначаўся як сфальсыфікаваны. Дагэтуль Дзень Незалежнасьці адзначалі 27 ліпеня, у дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Якую адносіну да незалежнасьці мае 3 ліпеня нават дзяржаўная ідэялёгія ня можа даць дакладнага адказу. Ды й самае сьвята ў сучаснае беларускае супольнасьці, так кажам, ня вельмі прыжылося.

"За тры дзесяцігодзьдзі знаходжаньня Лукашэнкі ва ўладзе Дзень вызваленьня Менску так і не стаў сапраўдным Днём незалежнасьці Беларусі", лічыць гісторык Аляксандар Фрыдман.

24 лістапада 1996 году адбыўся Рэспубліканскі рэфэрэндум, які шмат у чым вызначыў наступны аўтарытарны вэктар разьвіцьця Беларусі. На рэфэрэндум, вынікі якога не былі прызнаны заходнімі краінамі, былі вынесены сем пытаньняў, а найбольшую падтрымку, паводле афіцыйных зьвестак, атрымала прапанова прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі аб пераносе Дня незалежнасьці з 27 ліпеня на 3 ліпеня. За яго аддалі свае галасы больш за 88% удзельнікаў рэфэрэндуму.
У наступным 1997 годзе Дзень незалежнасьці (Дзень Рэспублікі) упершыню адзначаўся 3 ліпеня - у ”дзень вызваленьня Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне” ў 1944 годзе. Так Дзень Рэспублікі, які не мае прамых адносін да ўзьнікненьня незалежнай беларускай дзяржавы ў 1991 годзе, прыйшоў на зьмену Дню незалежнасьці, які да 1996 году адзначаўся ў дзень прыняцьця Вярхоўным Саветам БССР Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце ў 1990 годзе.
Перанос Дня незалежнасьці меў для Лукашэнкі прынцыповае значэньне й стаў важным этапам на шляху ліквідацыі дэмакратычнай спадчыны Беларусі пачатку 1990-х і вяртаньня да савецкіх традыцый. На гэты шлях дыктатар устаў адразу пасьля перамогі на выбарах 1994 году. Яшчэ 14 мая 1995 году Лукашэнка правёў свой першы рэфэрэндум, па выніках якога ненавісная яму дзяржаўная сымболіка (нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг і герб ”Пагоня”) былі заменены на крыху мадыфікаваныя сымбалі БССР, расейская мова набыла статус дзяржаўнай, а ў Беларусі зьявілася новае дзяржаўнае сьвята - ”Дзень Дзяржаўнага сьцяга, Дзяржаўнага герба й Дзяржаўнага гімна”, якое адзначаецца кожную другую нядзелю траўня (настолькі сьвята, што амаль ўсё сваё жыцьцё пра яго ня ведаў :D).

У 1997 годзе да ліку дзяржаўных сьвят дадаўся ”Дзень яднаньня народаў Беларусі й Расеі”, а ”Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь” 15 сакавіка пасьля кардынальнай зьмены асноўнага закона ў 1996 годзе хоць і захаваў свой статус дзяржаўнага сьвята, але страціў сваё значэньне, перастаўшы быць непрацоўным днём. Апошняя на дадзены момант зьмена ў каноне дзяржаўных сьвятаў Беларусі адбылася ў 2021 годзе, калі беларускія ўлады, кіруючыся прыкладам пуцінскай Расеі, вынайшлі свой ”Дзень народнага адзінства” і вырашылі адзначаць яго 17 верасьня - у гадавіну ўварваньня Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну ў 1939 годзе, якія тады былі ў складзе Польшчы па вынікам Рыжскага міру пасьля Савецка-Польскае вайны. Якая гісторыя сьвята 3 ліпеня? Ці стаў ён за дзесяцігодзьдзі кіраваньня Лукашэнкам паўнавартасным ”Днём незалежнасьці”? І як ён адзначаецца ў 2024 годзе?

Дзень вызваленьня Менску

Гісторыя гэтага так званага Дня Рэспублікі фактычна пачалася з пастановы ЦК КП(б)Б ад 22 траўня 1945, якой партыйнае кіраўніцтва вырашыла ўрачыста адзначыць першую гадавіну вызваленьня беларускай сталіцы 3 ліпеня 1944 году й правесьці яе як ”усенароднае сьвята Перамогі й вызваленьня беларускага народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Натхняльнікам урачыстасьці выступіў тагачасны першы сакратар ЦК КП(б)Б - у гады вайны па сумяшчальніцтве кіраўнік Беларускага штаба партызанскага руху - Панцеляймон Панамарэнка.
Урачыстае сьвяткаваньне 3 ліпеня ня стала, аднак, традыцыяй: ужо напрыканцы 1940-х гг. гэты дзень адышоў на другі плян і да канца 1960-х адыгрываў хутчэй другарадную ролю ў афіцыйнай беларускай савецкай культуры памяці. Дадзеная асаблівасьць тлумачыцца прахалодным стаўленьнем Крамля да ”Вялікай Айчыннай вайны”, якая ў часы Ёсіфа Сталіна й Мікіты Хрушчова ня мела вызначальнага прапагандысцкага значэньня, а галоўнае савецкае ваеннае сьвята ”Дзень Перамогі” 9 Мая ў гэтыя гады нават не зьяўлялася непрацоўным днём.
Сытуацыя ў корані зьмянілася пасьля прыходу да ўлады былога франтавіка Леаніда Брэжнева, пры якім ”Дзень Перамогі” стаў культавым савецкім сьвятам, а ”Вялікая Айчынная вайна” набыла статус найважнейшай падзеі савецкай гісторыі. У БССР, дзе з 1956 да 1980 гг. ва ўладзе знаходзілася т.зв. ”партызанская фракцыя” на чале з Кірылам Мазуравым, а потым Пятром Машэравым, новыя павевы з Масквы былі ўспрынятыя з энтузыязмам. Менавіта пры Машэраве за Беларусьсю канчатковы замацаваўся вобраз ”партызанскай рэспублікі”, а сам першы сакратар унёс важкі ўклад у мэмарыялізацыю вайны й папулярызацыю ведаў аб ёй.
Дзень 3 ліпеня прыцягнуў да сябе ўвагу ў 1969 годзе, калі ў БССР адзначалася дваццаць пятая гадавіна вызваленьня рэспублікі, і асабліва празь пяць гадоў, калі Менску нарэшце было прысвоена званьне ”Горад-Герой”. У 1970-е й 1980-е сьвята 3 ліпеня хаця й было шырока вядома ў рэспубліцы, але пры гэтым усё ж заставалася ў першую чаргу сталічным сьвятам — свайго роду ”днём горада”, да якога пакаленьні мянчан ставіліся з падкрэсьленым трапятаньнем і шчырай сымпатыяй.

”Дзень Рэспублікі”

У тым ліку дзякуючы гэтаму, а таксама з-за таго, што ўсьведамленьне фундамэнтальнага значэньня дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце ў шырокіх пластах грамадзтва адсутнічала, перанос Дня незалежнасьці на 3 ліпеня не сустрэў у постсавецкай і ўсё яшчэ вельмі савецкай па сваім духу Беларусі сурʼёзнага супраціву. Сам Дзень незалежнасьці 27 ліпеня да сярэдзіны 1990-х так і не пасьпеў укараніцца ў сьвядомасьці беларусаў: у другой палове 1990-х гг. дэмакратычныя сілы яшчэ праводзілі ў гэты дзень акцыі пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі, але й яны паступова сышлі на нішто.
Аляксандар Лукашэнка рэгулярна падкрэсьлівае, што 3 ліпеня зьяўляецца ключавым днём беларускага палітычнага календара й сапраўдным Днём незалежнасьці. Ва ўмовах прапагандысцкай інструмэнталізацыі вайны, на якую пасьля пратэстаў 2020 году робяць стаўку беларускія ўлады, гэтая тэндэнцыя за апошнія гады толькі ўзмацнілася.
Чай з варэннем @belteanev
Cheeky breeki iv damke
02
n
js • 5h
• • •,3 ліпеня,Мая Беларусь,разная политота,Гісторыя Беларусі,парад,Беларусь,страны
У 2024 годзе ”Дзень Незалежнасьці” мае для Лукашэнкі й зусім асаблівае значэньне й з гэтай прычыны будзе адзначаны пампезна. Беларускі кіраўнік разумее, што 80-годзьдзе вызваленьня Беларусі стане са значнай доляй верагоднасьці апошняй круглай датай, якую ён застане на чале Беларусі. 3 ліпеня зьяўляецца, акрамя таго, пралёгам да дзьвюх іншых знакавых падзеяў, якія чакаюць Лукашэнку ў 2024 годзе: 20 ліпеня ён адзначыць трыццацігодзьдзе свайго знаходжаньня на прэзыдэнцкай пасадзе, а ў канцы жніўня яму споўніцца семдзесят гадоў.
,3 ліпеня,Мая Беларусь,разная политота,Гісторыя Беларусі,парад,Беларусь,страны
Фота з сёньняшняга парада, ну калгасная крынжатына. Падабаную дзіч гадоў 5-6 таму ганялі па маёму роднаму гораду на 9 траўня, толькі там была сцэнка тыпа партызаны ды ваякі едуць і крычаць.
Акрамя таго на парадзе ўпершыню былі паказаны іранскія «Шахеды». Дроны-камікадзэ падаваліся як "айчынная распрацоўка". На кадрах можна пабачыць, што дроны маюць маркіроўку "Качэўнік" і "Герань-2". А цягнуць іх якіясьці кітайскія клоны Toyota Hilux:

«Передайте товарищу Лукашенко: Произошла чудовищная ошибка!». У Беларусі сталініст-даносьнік трапіў пад рэпрэсыі й амаль не памёр за кратамі.

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Мікалай Петрушэнка ў 2020-м годзе падтрымаў лукашэнкаўскую ўладу й пэрыядычна страчыў даносы ў КДБ. Але нечакана бумэранґ лукашэнкаўскіх рэпрэсый прыляцеў па самому даносьніку. У камуніста-сталініста знайшлі стары рэпост са СМІ, якое стала «экстрэмісцкім». 

Петрушэнка - прафэсыянальны сэрыйны даносьнік.

У зьлітай Кібэрамі базе даносаў у КДБ ґрупа "Віцебск гуляе" знайшла 8 выпадкаў карэспандэнцыі Мікалая Сямёнавіча Петрушэнкі за пэрыяд з 2015 па 2022 год.
У некаторых выпадках пэнсіянэр патрабаваў праверыць розныя пасады й ґрупы ў сацсетках — пра адну ґрупу ў VK ён нават жартаўліва напісаў, што й сам падпісаўся на гэтую экстрэмісцкую супольнасьць.У гэтым жа паведамленьні ён падначваў супрацоўнікаў КДБ падпісацца на яго dzen-старонку.
Петрушенко написал 2022-12-13 обращение
Email отправителя: polkovnik.zapasa@gmail.com Фамилия отправителя: Петрушенко
Собственное имя: Николай
Отчество (если таковое имеется): Семёнович
Адрес места жительства (места пребывания) и (или) места работы (учебы): ул.Садовая 10,Коханово, Толочинский
Шэраг яго скарг таксама складаўся тым, каб падвергнуць сумневу здабытыя пасьведчаньні аб масавых растрэлах савецкіх грамадзян на Кабыляцкай гары каля Оршы. Там усталяваны мэмарыял у памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсый.
Не спадабалася нашаму камуністу й "няправільная праўда". Калі ў талачынскай раёнцы выйшаў артыкул з успамінамі 102-гадовай ураджэнкі спаленай нацыстамі вёскі Рыдомля, наш сталініст вельмі аґрэсыўна адрэагаваў на яго. У аповядзе пра ваенны час жанчына згадала, што былі й тыя немцы, «якія частавалі дзетак шакалядам і давалі кавалачкі мыла для мыцьця».
 
Мужчына стаў тэлефанаваць у раёнку й райвыканкам, каб "няправільныя ўспаміны" выразалі з тэксту. Пасьля ягоных патрабаваньняў тэкст зьмянілі.
Петрушэнка апублікаваў тэкст з крытыкай раёнкі, назваўшы яго "Хто пад дахам ідэалягічнай вэртыкалі праводзіць антыбеларускую палітыку".
Пасьля таго, як у красавіку 2024 году на яго склалі пратакол за публікацыі, якія ён зрабіў у 2018 годзе, суд над ім нічым ня скончыўся — справу вярнулі ў РАУС на дапрацоўку, але дасьведчаны аматар «крэпкіх» лідараў ня стаў чакаць абвінавачваньняў у тым, што ён нямецкі й японскі шпіён — і выдаліў усе свае сацсеткі, але гэта яму не дапамагло. 
 У выніку– распавядае Orsha.eu – некалькі тыдняў таму Петрушэнка быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. На 7-ыя суткі, з-за цяжкіх умоў трыманьня, ў нашага сталініста пачаліся сур'ёзныя праблемы здароўя - адчынілася прабадная язва. Петрушэнку пасьпелі давезьці да бальніцы й выратавалі. Што з нашым камуністам сёньня, пакуль невядома, таму напішу аб гэтым, калі зьявіцца інфармацыя. 
simfony902 · Квинтэссенция предательства

Во Владивостоке к 9 мая вывесили флаги, напоминающие знамёна ВМС Японии. Власти пообещали заменить их

Жители Владивостока пожаловались на вывешенные на центральной площади ко Дню Победы флаги. По их мнению, они напоминают знамёна ВМС Японии, с которой СССР воевал во время Великой Отечественной войны. Об этом сообщает PrimaMedia.
На флагах изображён Орден Отечественной войны на фоне красно-белых лучей. Похожие лучи расходятся из центра на знамёнах ВМС Японии. До конца Второй Мировой войны официальный флаг Японии был также похож на современные знамёна ВМС, после лучи убрали, оставив только красный круг.
Мэрия Владивостока сообщила, что подрядчик не выполнил условия контракта и работа оплачена не будет, а в отношении ответственных лиц будут приняты меры реагирования. 
«Кроме того, согласно условиям контракта, флаговая консоль должна быть выполнена из стеклопластика на металлическом каркасе, а не из ткани. В отношении ответственных лиц управления культуры города будут приняты соответствующие меры реагирования. На данный момент флаговые консоли заменили на флажки цвета российского триколора», — говорится в сообщение мэрии.

Отличный комментарий!

Аригато деду за победу
,anon,песочница оу май
Здесь мы собираем самые интересные картинки, арты, комиксы, мемасики по теме мао мао (+1000 постов - мао мао)