Таму што манапаліст можа быць толькі адзін:
не няшное
»Гісторыя Беларусі #Мая Беларусь Бітва пад Воршай Вялікае Княства Літоўскае разная политота
Сёньня, на жаль не афіцыйна, сьвяткуецца дзень вайсковай славы Беларусі
У гэты дзень, 8 верасьня 1514 году, 30-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага, пад камандаваньнем вялікага гетмана літоўскага Канстантына Астроскага, здолела перамагчы 80-тысячную армію захопнікаў Маскоўскае дзяржавы.
Бітва пад Воршай, аўтарам карціны лічыцца мастак Ганс Крэль, канец першае траціны 16-стагодзьдзя. (Дэтальная 8К-вэрсыя па спасылке: тык)
Сёньня з-за пра-расейскае ўлады Лукашэнкі, афіцыйна дзень гэты ў Беларусі не сьвяткуецца, але дыяспара й апазыцыйныя дзеячы за мяжой Беларусі згадваюць пра гэты дзень.
А яшчэ ў далёкім 2006-м годзе гурт "Стары Ольса" выпусьціў песьню, прысьвечаную дадзенае падзеі:
Таксама, падзеі тых часоў знайшлі сябе ў адлюстраваньні на манэтах, выпушчаных у Краінах, гістарычна зьвязаных з ВКЛ:
500-годзьдзю бітвы пад Воршай прысьвечана манэта Ўкраіны, якая ўвайшла ў зварот у 2014 годзе тыражом 30 000 манэт.
На рэверсе манэты намалявана сымбальічная кампазыцыя бітвы, у аснове якой - стылізаваныя фрагмэнты палатна ”Бітва пад Оршай”;
На аверсе манэты знаходзіцца выява чатырох мячоў, кожны зь якіх сымбальізуе беларускі, польскі, украінскі й летувіскі народы, якія разам здолелі перамагчы агульнага ворага.
Срэбная манэта Летувы, тыражом 3000 манэт, рэверс якой нясе партрэт вялікага гетмана літоўскага Канстантына Астроскага на фоне сцэны бітвы.
У 2014-му годзе выйшла манэта прысьвечаная памяці гетмана Астроскага, але без успаміны канкрэтных подвігаў гетмана
На рэверсе манэты знаходзіцца партрэт Канстантына Астроскага з гербам рода Астроскіх і гады яго жыцьця.
Аверс нясе выяву пергамэнта й булавы - сымбаль гетманскай улады. На заднім фоне ілюстравана гравюра бітвы.
Беларусь #Мая Беларусь разная политота Кек доносы
«Передайте товарищу Лукашенко: Произошла чудовищная ошибка!». У Беларусі сталініст-даносьнік трапіў пад рэпрэсыі й амаль не памёр за кратамі.
Былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР Мікалай Петрушэнка ў 2020-м годзе падтрымаў лукашэнкаўскую ўладу й пэрыядычна страчыў даносы ў КДБ. Але нечакана бумэранґ лукашэнкаўскіх рэпрэсый прыляцеў па самому даносьніку. У камуніста-сталініста знайшлі стары рэпост са СМІ, якое стала «экстрэмісцкім».
Петрушэнка - прафэсыянальны сэрыйны даносьнік.
У зьлітай Кібэрамі базе даносаў у КДБ ґрупа "Віцебск гуляе" знайшла 8 выпадкаў карэспандэнцыі Мікалая Сямёнавіча Петрушэнкі за пэрыяд з 2015 па 2022 год.
У некаторых выпадках пэнсіянэр патрабаваў праверыць розныя пасады й ґрупы ў сацсетках — пра адну ґрупу ў VK ён нават жартаўліва напісаў, што й сам падпісаўся на гэтую экстрэмісцкую супольнасьць.У гэтым жа паведамленьні ён падначваў супрацоўнікаў КДБ падпісацца на яго dzen-старонку.
Шэраг яго скарг таксама складаўся тым, каб падвергнуць сумневу здабытыя пасьведчаньні аб масавых растрэлах савецкіх грамадзян на Кабыляцкай гары каля Оршы. Там усталяваны мэмарыял у памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсый.
Не спадабалася нашаму камуністу й "няправільная праўда". Калі ў талачынскай раёнцы выйшаў артыкул з успамінамі 102-гадовай ураджэнкі спаленай нацыстамі вёскі Рыдомля, наш сталініст вельмі аґрэсыўна адрэагаваў на яго. У аповядзе пра ваенны час жанчына згадала, што былі й тыя немцы, «якія частавалі дзетак шакалядам і давалі кавалачкі мыла для мыцьця».
Мужчына стаў тэлефанаваць у раёнку й райвыканкам, каб "няправільныя ўспаміны" выразалі з тэксту. Пасьля ягоных патрабаваньняў тэкст зьмянілі.
Петрушэнка апублікаваў тэкст з крытыкай раёнкі, назваўшы яго "Хто пад дахам ідэалягічнай вэртыкалі праводзіць антыбеларускую палітыку".
Пасьля таго, як у красавіку 2024 году на яго склалі пратакол за публікацыі, якія ён зрабіў у 2018 годзе, суд над ім нічым ня скончыўся — справу вярнулі ў РАУС на дапрацоўку, але дасьведчаны аматар «крэпкіх» лідараў ня стаў чакаць абвінавачваньняў у тым, што ён нямецкі й японскі шпіён — і выдаліў усе свае сацсеткі, але гэта яму не дапамагло.
У выніку– распавядае Orsha.eu – некалькі тыдняў таму Петрушэнка быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. На 7-ыя суткі, з-за цяжкіх умоў трыманьня, ў нашага сталініста пачаліся сур'ёзныя праблемы здароўя - адчынілася прабадная язва. Петрушэнку пасьпелі давезьці да бальніцы й выратавалі. Што з нашым камуністам сёньня, пакуль невядома, таму напішу аб гэтым, калі зьявіцца інфармацыя.
Отличный комментарий!