15 ліпеня 1410 года адбылася Грунвальдская бітва паміж злучаным войскам Польскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага (Ягайла і Вітаўт; 31,5 тыс.ч.) і войскам Дзяржавы Тэўтонскага ордэна (Ульрых фон Юнгінген; 27 тыс.ч., гарматы). Палітычнае значэнне бітвы было небывалым у гісторыі Польскага Каралеўства і ВКЛ — была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі, і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна.